Экалагічнае выхаванне падрастаючага пакалення неабходна фарміраваць з ранняга ўзросту. Гэта адна з прыярытэтных задач бібліятэкі.
У рамках Года добраўпарадкавання была арганізавана і праведзена пазнавальна-гульнявая праграма «Не шкодзь прыродзе, жыві з ёй у згодзе» для дзяцей з прышкольнага лагера «Вясёлка» ў філіяле «Альхоўская сельская бібліятэка». Дзеці ўсвядомілі важнасць прыроды для чалавека, даведаліся цікавыя факты вычарпальных і невычэрпных рэсурсаў планеты, негатыўны ўплыў чалавека на прыроду. Шмат займальных рэбусаў, загадак, гульняў, віктарын і ўсё, што датычылася тэмы экалогіі чакала дзвюх камандаў «Зямля» і «Вада». Кніжная выстава «Юны эколаг» раскрыла тэму і саму прафесію эколаг.
У заключэнні мерапрыемства, на падвядзенні вынікаў, удзельнікі атрымалі станоўчую ацэнку ведаў, якія датычацца пытанняў экалогіі. Дзеці выявілі сябе як абаронцы прыроды, якія любяць і ахоўваюць яе, берагуць і сочаць, каб іншыя не парушалі правілы паводзін у прыродзе іх роднага краю. Усе атрымалі падарункі і шмат станоўчых эмоцый!
Вольга ЗАЯНЧКОЎСКАЯ
Фота аўтара