Top.Mail.Ru
798

Спачатку абодва страцілі прытомнасць, затым мужчына памёр: пчолы пакусалі жыхароў Гродзенскай вобласці


Пчолы напалі на людзей у вёсцы Дайлідкі Гродзенскай вобласці. Усё здарылася 19 мая, калі мясцовыя жыхары паспрабавалі самастойна зняць пчаліны рой з дрэва, расказвае тэлеграм-канал «Воранаўскай газеты».

Пажылая жанчына знайшла небяспечнае суседства і звярнулася па дапамогу да суседа. Той паспрабаваў сабраць пчол у мяшок, але яны пачалі атакаваць. У выніку шматлікіх укусаў мужчына і жанчына страцілі прытомнасць.

Гаспадыня дома выклікала хуткую дапамогу. Медыкі канстатавалі смерць мужчыны. Жанчыну ўдалося выратаваць — пасля аказання першай дапамогі яе павезлі ў рэанімацыйнае аддзяленне. Цяпер яе жыццю нічога не пагражае.

Ратавальнікі знялі рой з дрэва і знішчылі. У МНС нагадалі: убачыўшы пчаліны рой у грамадскім месцы, не трэба яго чапаць — неабходна тэлефанаваць па нумары 101.
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю