Top.Mail.Ru

Спад узроўняў вады назіраецца на большасці рэк Беларусі

Дзе ў Беларусі назіраецца спад, а дзе — рост узроўняў вады, расказалі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Як адзначылі гідролагі, спад узроўняў вады і роўны ход фіксуецца на большасці рэк краіны. Невялікі (1-9 см за суткі) рост адзначаецца на Заходняй Дзвіне каля Полацка, Дняпры каля Жлобіна і гарадскога пасёлка Лоеў, Бярэзіне каля Барысава і Светлагорска, Сожы каля Гомеля, а таксама на Прыпяці на ўчастку Чэрнічы — Мазыр.

Неспрыяльныя ўмовы для работы рачнога транспарту адзначаюцца на Нёмане каля Гродна, Дняпры каля Магілёва, Жлобіна, Рэчыцы і Лоева, Бярэзіне каля Бабруйска і Светлагорска, Сожы каля Крычава, Слаўгарада і Гомеля, Прыпяці каля Чэрнічаў і Мазыра.

Тэмпература вады ў рэках знаходзіцца ў межах ад 8,7 да 15, у вадаёмах — ад 12 да 16 градусаў. 

«У бліжэйшыя дні істотных змен ва ўзроўненым і тэрмічным рэжымах рэк не чакаецца», — расказалі ў Белгідрамеце.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю