Top.Mail.Ru
173

Спальвала смецце — загарэўся хлеў. Работнікі МНС патушылі пажар у Быхаўскім раёне

У Быхаўскім раёне загарэўся хлеў. Пра гэта БелТА расказалі ў Магілёўскім абласным упраўленні МНС.



Паведамленне аб пажары ў вёсцы Сушчаў паступіла ўчора ў 13.48. Да ратавальнікаў звярнуліся суседзі. Калі падраздзяленні МНС прыбылі да месца выкліку, з-пад даху хлява ішоў дым. Пажар быў аператыўна ліквідаваны, але полымя паспела пашкодзіць драўляны дах будынка.

Як высветлілася, 81-гадовая гаспадыня спальвала смецце. Агонь, які выйшаў з-пад кантролю, дабраўся да хлява і знішчыў дах. Пенсіянерка падчас пажару не пацярпела.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю