Top.Mail.Ru

Спартакіяда Саюзнай дзяржавы сярод школьнікаў «Алімпійскія надзеі» праходзіць у Наваполацку

Вялікае спартыўнае мерапрыемства прысвяцілі 80-годдзю Вялікай Перамогі.

У ім прымаюць удзел каля 230 спартсменаў 14-15 гадовага ўзросту, якія спаборнічаюць у дзвюх дысцыплінах: хакей з шайбай і лёгкаатлетычны крос — па прычыне ўмоў надвор’я на яго прыйшлося замяніць запланаваныя раней лыжныя гонкі. 

У хакей згуляюць прадстаўнікі Брэсцкай, Мінскай абласцей і Мінска з беларускага боку; Наўгародскай, Ніжагародскай, Яраслаўскай абласцей і Ямала-Ненецкай аўтаномнай акругі — з расійскага. Крос пабягуць юнакі і дзяўчаты з Гомельскай, Магілёўскай, Мінскай абласцей і Мінска, а таксама Масквы, Хабараўскага края, Чалябінска. 

З 5 па 10 снежня першую палову дня юныя спартсмены прысвячаюць спорту і спаборніцтвам. Графік шчыльны, каб укласціся ў яго, задзейнічаны дзве лядовыя арэны Лядовага палаца і база вучылішча алімпійскага рэзерву. 

— Прадумана і культурна-асветніцкая праграма для гасцей, — паведаміў начальнік аддзела спорту і турызму гарвыканкама Аляксей Ванько. — Так, на мемарыяльным конкурсе «Зорка» ў мікрараёне Баравуха-1 адбудзецца мітынг памяці, рабяты пабываюць на эксурсіях у Полацкім Спаса-Ефрасіньеўскім манастыры, кадэцкім вучылішчы, музеі беларускага кнігадрукарства, цэнтры рамёстваў і традыцыйнай культуры і ў іншых установах. 

Вялікую цікавасць мясцовых хакеістаў і аматараў лядовых баталій выклікалі фінальныя гульні па хакеі, якія адбудуцца 9 снежня. На іх чакаецца аншлаг. 

Святлана ЯКАЎЛЕВА

фота з адкрытых крыніц

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю