У Мінску выступяць прафесіяналы розных кірункаў гімнастыкі, фігурысты, акрабаты. Прымуць удзел прадстаўнікі BMX, ролер-спорту, танцавальныя калектывы, цыркавыя артысты, вядомыя на ўвесь свет спартсмены. Глядач наўрад ці застанецца абыякавым: атмасферу вечарам дададуць выступленні вядомых беларускіх і расійскіх выканаўцаў.
У спісе ўдзельнікаў — беларуская гімнастка і бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў Аліна Гарнасько, расійскі фігурыст і алімпійскі чэмпіён Раман Кастамараў, вядомая фігурыстка Яўгенія Мядзведзева і іншыя.