Top.Mail.Ru

Спатканне ў Дзяржынску абярнулася крадзяжом асабістых рэчаў

У Дзяржынскі РАУС звярнулася жанчына з заявай аб крадзяжы сумкі, банкаўскай карты і іншых асабістых рэчаў.

Напярэдадні ў Мінску яна пазнаёмілася з мужчынам, які запрасіў новую знаёмую працягнуць зносіны ў сваім дачным доме ў Дзяржынску. Пасля сумеснага распівання спіртных напіткаў жанчына заснула, а, прачнуўшыся, не знайшла асабістых рэчаў. З хаты знікла сумка з усім змесцівам.

Пацярпелая сцвярджала, што гэта была набытая ў Іспаніі і падораная сястрой арыгінальная сумка фірмы Louis Vuitton. Аднак судовыя эксперты ўпраўлення ДКСЭ па Мінскай вобласці пры правядзенні таваразнаўчай экспертызы ўстанавілі, што выкрадзеная сумка не з’яўляецца вырабам дадзенай гандлёвай маркі. Пры вырабе выкарыстоўвалася натуральная скура, на асобных дэталях мелася літарна-лічбавае пазначэнне даты і краіны вытворчасці, але эксперты выявілі істотныя адрозненні ад арыгінальнай прадукцыі. Рэшткавы кошт сумкі склаў каля 500 беларускіх рублёў.

Ягор ЧУРЫК



arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю