Аб гэтым заявіў дырэктар Інстытута макраэканамічных даследаванняў пры Дзяржаўным камітэце па справах развіцця і рэформ КНР Хуан Ханьцюань, перадае «Сіньхуа».
У першым паўгоддзі 2026 года спажывецкі рынак у цэлым заставаўся стабільным, спажыванне паслуг расло даволі хутка, структура спажывання працягвала паляпшацца, а новыя драйверы ў сектары набіралі абароты, указаў эксперт.
На працягу гэтага перыяду выдаткі на канчатковае спажыванне ўнеслі большы ўклад у эканамічны рост, чым назапашванне капіталу або чысты экспарт, што адлюстроўвае ўстойлівасць буйнога кітайскага рынку.
Зрух у бок паслуг у структуры расходаў хатніх гаспадарак стаў больш заўважным, пры гэтым доля расходаў на спажыванне паслуг няўхільна расце, адзначыла ў сваю чаргу чыноўнік Дзяржаўнага статыстычнага кіравання КНР Ван Гуаньхуа. У першай палове года абарот рознічнага гандлю паслугамі вырас на 5,3 працэнта ў гадавым вылічэнні, апярэдзіўшы рознічныя продажы тавараў на 4,2 п. п., адзначыла яна, указаўшы, што такія сегменты, як турызм, кансалтынг і лізінг, а таксама культурныя, спартыўныя і забаўляльныя мерапрыемствы прадэманстравалі двухзначны рост.
«Эмацыйнае спажыванне і спажыванне, заснаванае на досведзе, працягваюць набіраць абароты. Падарожжы і турызм застаюцца папулярнымі, білеты на буйныя канцэрты, „жывыя“ выступленні і спартыўныя мерапрыемствы нярэдка раскупляюцца. Гэта яркія прыклады працяглага вызвалення патэнцыялу кітайскіх хатніх гаспадарак у спажыванні паслуг», — адзначыла Ван Гуаньхуа.
Мікалай ЛІТВІНАЎ