Top.Mail.Ru

Спектакль «Дзве Ганны» Вялікага тэатра Расіі пакажуць у Мінску

Беларускіх балетаманаў чакае важная падзея — на сцэне Вялікага тэатра Беларусі 6 лістапада адбудзецца паказ спектакля-гісторыі аб вялікіх жанчынах XX стагоддзя «Дзве Ганны», паведамляе «Минск-Новости».


На сцэну выйдуць зорныя салісты Дзяржаўнага акадэмічнага Вялікага тэатра Расіі. У частцы, якая апавядае пра Ахматаву, увага засяроджана на яе паэзіі і мужчынах — мужу Мікалаю Гумілёву і мастаку Амедэа Мадзільяні. У частцы аб Паўлавай партыя балерыны падзелена паміж некалькімі выканаўцамі, кожная з якіх паказвае сустрэчы з выдатнымі людзьмі эпохі, сярод іх — Аляксандр Вярцінскі і Чарлі Чаплін.

Спектакль упершыню паказалі ў 2025 годзе ў Санкт-Пецярбургу, з таго часу ён стаў яркай падзеяй культурнага жыцця Масквы і Санкт-Пецярбурга.

Як сцвярджаюць стваральнікі балета, пастаноўшчыкі зрабілі акцэнт на эмацыйным рэзанансе жыцця выдатных жанчын, выбары паміж каханнем і творчасцю, які яны зрабілі. Упрыгожаннем пастаноўкі сталі касцюмы расійскага дызайнера Святланы Тэгін.

На сцэне будуць выступаць зорныя выканаўцы: вядучыя салісты балета Вялікага тэатра Расіі Элеанора Севенард, Анастасія Сташкевіч, Лізавета Кокарава, Вячаслаў Лапацін, Аляксей Пуцінцаў, Ульяна Мокшава, вядомы расійскі танцоўшчык Ільдар Гайнутдзінаў, вядучая актрыса БДТ імя Г. А. Таўстаногава Паліна Малікава.

У спектаклі спалучаюцца паэзія, музыка, тэатр, танец і крытыкі па праве называюць яго творам мастацтва.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю