Top.Mail.Ru
353

Спецаўтобусы запусцяць у Мінску ад дзвюх станцый метро — яны паедуць да BELEXPО

З 19 снежня ад станцый метро «Акадэмія навук» і «Пушкінская» будуць хадзіць часовыя аўтобусы да міжнароднага выставачнага цэнтра, паведамляе «Мінсктранс».



Спецрэйсы арганізуюць, каб удзельнікам і гасцям выставы «Мая БЕЛАРУСЬ» было прасцей дабірацца да месца правядзення мерапрыемства.

Па спецыяльным графіку аўтобусы будуць працаваць да 23 лютага 2026 года.

Маршруты і прыпынкі адпраўлення

  1. № 912Э — «ст. м. „Акадэмія Навук“ — Міжнародны выставачны цэнтр»

  2. № 962Э — «ст. м. „Пушкінская“ — Міжнародны выставачны цэнтр»

Графік руху транспарту

  • У працоўныя дні: з 10:30 да 21:00

  • Па выхадных і святах: з 09:30 да 22:00

  • У суботу 20 снежня, што беларусы адпрацоўваюць за 26-га: з 09:30 да 22:00

  • Аўтобусы хадзіць не будуць: 22, 31 снежня, 1, 12, 19, 26 студзеня, 2, 9, 16 лютага.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю