Ва Універсітэце МНС 15 жніўня ўручылі сертыфікат, які пацвярджае паспяховае праходжанне пераатэстацыі Рэспубліканскага атрада спецыяльнага прызначэння па стандартах Міжнароднай кансультатыўнай групы ААН па пытаннях пошуку і выратавання (ІНСАРАГ). Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе МНС.
«ІНСАРАГ — унікальная сетка, дзе мы аб’ядноўваем нацыі з усяго свету і гаворым на адной мове пры рэагаванні на міжнародныя катастрофы. Рэспубліканская спецыяльная група рэагавання гатова да міжнародных разгортванняў і каардынацыі, працы поплеч з іншымі міжнароднымі камандамі, калі адбываецца катастрофа. Я на 100% упэўнены, што калі прыйдзе час наступнай сертыфікацыі, беларускія ратавальнікі паднімуць стандарты яшчэ вышэй. Мы як каманда класіфікатараў вельмі ганарымся імі», — падкрэсліў старшыня атэстацыйнай камісіі ІНСАРАГ Беліт Тасдэмір.
Атэстацыя ІНСАРАГ пацвярджае, што беларускія ратавальнікі адпавядаюць самым высокім сусветным стандартам. Гэта адкрывае доступ да ўдзелу ў міжнародных місіях, дзе кожная хвіліна і кожная каманда маюць значэнне, падкрэслілі ў МНС.