Top.Mail.Ru

Спецфонд Прэзідэнта Беларусі накіруе больш за Br240 тыс. на падтрымку таленавітай моладзі

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне аб зацвярджэнні рашэння савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы таленавітай моладзі. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.



На гэтыя мэты з рэспубліканскага бюджэту за кошт сродкаў рэзервовага фонду будзе накіравана больш за Br240 тыс.

Уладальнікамі гранд-прэмій з прысваеннем звання лаўрэата спецыяльнага фонду сталі 13 пераможцаў міжнародных мастацка-творчых спаборніцтваў, у тым ліку два калектывы — народны харэаграфічны ансамбль «Сузор’е» Палаца культуры Салігорска і дуэт Беларускай дзяржаўнай харэаграфічнай гімназіі-каледжа.

Спецыяльныя прэміі прысуджаны пераможцам міжнародных і рэспубліканскіх творчых конкурсаў — 26 прадстаўнікам таленавітай моладзі і 12 творчым калектывам, сярод якіх ансамбль народнай песні «Дзвінскія пералівы» Наваполацкага дзяржаўнага музычнага каледжа, вакальны ансамбль «Карагод» Дзіцячай школы мастацтваў № 1 імя Я. К. Цікоцкага г. Бабруйска, узорны ансамбль танца «Мілавіца» Уваравіцкага цэнтра дзіцячай творчасці Буда-Кашалёўскага раёна, узорны інструментальны ансамбль «Джайв-акорд» Жодзінскай дзіцячай школы мастацтваў і іншыя.

Прэміяй «За ўклад у выхаванне таленту моладзі» адзначаны 13 педагогаў.

Дадзеныя рашэнні накіраваны на выяўленне і падтрымку таленавітай моладзі, стварэнне дадатковых магчымасцяў і спрыяльных умоў для развіцця яе здольнасцяў, стымуляванне прафесійнай дзейнасці педагогаў.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю