Top.Mail.Ru
280

Спецпасланнік Льва XIV выказаў надзею, што ў будучыні Папа Рымскі зможа наведаць Беларусь

Прэфект Дыкастэрыі па справах усходніх цэркваў у Ватыкане кардынал Клаўдзіа Гуджэроці - спецыяльны пасланнік папы Льва XIV на юбілеі Пінскай епархіі выказаў надзею, што ў будучыні Пантыфік зможа наведаць Беларусь, перадае БелТА.



Клаўдзіа Гуджэроці быў Апостальскім нунцыем у Беларусі з 2011 па 2015 год. Ён з вялікім цяплом адклікаецца аб нашай краіне і яе жыхарах. Спецыяльны пасланнік Папы Рымскага прызнаўся ў асаблівай любові да дранікаў. Па яго словах, такіх смачных за межамі Беларусі яму не даводзілася паспрабаваць.

«Мяне супакойвае магчымасць глядзець у вашы вочы. Нягледзячы на ўсе цяжкасці, выпрабаванні вы заўсёды захоўваеце годнасць. І гэта Я хачу сказаць Папу. Таксама перадаць яму ўсе вашы прывітанні і малітвы, — падкрэсліў кардынал Клаўдыё Гуджэроці. — Будзем спадзявацца, што ў будучыні ён таксама зможа асабіста вас убачыць, і ўбачыць тое, што бачыў я, калі быў тут».

Святочныя мерапрыемствы з нагоды стагоддзя Пінскай каталіцкай дыяцэзіі праходзяць сёння ў Пінску ў Кафедральным касцёле Ушэсця Найсвяцейшай Панны Марыі. Юбілейныя ўрачыстасці прадоўжацца 26 кастрычніка ў Брэсце.

Пінская епархія была заснавана 25 кастрычніка 1925 года. Цяпер яна з’яўляецца адной з чатырох каталіцкіх дыяцэзій у Беларусі і ахоплівае тэрыторыю Брэсцкай і Гомельскай абласцей.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю