Спецыялісты лакалізавалі наступствы здарэння ў ААТ «Беларуськалій». Аб гэтым паведамляе БелТА.
Цяпер работнікі МНС перапампоўваюць кіслату ў чыгуначную цыстэрну з выкарыстаннем трох помпаў для агрэсіўных вадкасцей.
Як расказаў першы намеснік начальніка Мінскага абласнога ўпраўлення МНС Віталь Пекурын, надзвычайная сітуацыя на прадпрыемстве лакалізавана. Працягваюць працаваць супрацоўнікі МНС, спецыялісты арганізацыі. Былі ўзяты пробы — перавышэнні не зарэгістраваны. «На тэрыторыі аб’екта пагрозы жыццю і здароўю людзей няма», — сказаў ён.