«Калі гаспадары парушаюць правілы пражывання ў жылым памяшканні або ў жыллі збіраюцца асобы для распіцця спіртных напояў — у рамках рэалізацыі ўказання МУС Рэспублікі Беларусь «Аб ажыццяўленні назірання за жылымі памяшканнямі» такое домаўладанне ставіцца на ўлік у АУС як жыллё з рэпутацыяй «прытон», — паведаміў інспектар міліцыі.
Крытэрыямі для пастаноўкі жылля на ўлік у міліцыю згодна з заканадаўствам з’яўляюцца:
• у кватэры рэгулярна збіраюцца кампаніі для распіцця алкаголю або ўжывання наркотыкаў;
• парушаюцца грамадскі парадак, цішыня і правы суседзяў;
• на працягу трох месяцаў паступіла дзве ці больш заяў, паведамленняў або зваротаў ад грамадзян ці арганізацый пра правапарушэнні, здарэнні або злачынствы.
Пасля пастаноўкі жылля на ўлік у АУС участковы інспектар і іншыя супрацоўнікі праваахоўных органаў наведваюць гэта жылое памяшканне мінімум штомесяц. У рамках наведванняў і кантролю за «прытонам» да яго жыхароў і «пастаяльцаў» прымаюцца адпаведныя меры рэагавання: правядзенне прафілактычных гутарак, прыцягненне да ўстаноўленай законам адказнасці, а пры наяўнасці падстаў — накіраванне ў лячэбна-працоўны прафілакторый.
Парады з практыкі
Як паказвае практыка, пастаянны кантроль за падобнымі памяшканнямі і частыя візіты супрацоўнікаў міліцыі — найбольш дзейсны метад: і чалавек лечыцца, і суседзі спакойныя.
Інспектар міліцыі дапоўніў, што за шумныя паводзіны ў жыллі ў начны час прадугледжаны і меры адміністрацыйнага пакарання.
У адпаведнасці з артыкулам 22.12 КаАП Рэспублікі Беларусь за парушэнне Правілаў карыстання жылымі памяшканнямі і ўтрымання жылых і дапаможных памяшканняў можна «зарабіць» штраф аж да трыццаці базавых велічынь.
Калі жыллё будзе пастаўлена на ўлік як «прытон», яго наведаюць не толькі супрацоўнікі міліцыі, але і іншыя суб’екты прафілактыкі раёна — прадстаўнікі выканаўчай улады, РАНС, Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі і жыллёва-камунальнай гаспадаркі.