Top.Mail.Ru
274

Спецыяльнае вучэнне АДКБ «Бар’ер-2026» пройдзе на тэрыторыі Беларусі

Спецыяльнае вучэнне АДКБ «Бар’ер-2026» пройдзе на тэрыторыі Беларусі. Пра гэта ў інтэрв’ю тэлекампаніі Мінабароны «ВаенТВ» расказаў начальнік войскаў радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай (РХБ) абароны — начальнік упраўлення РХБ абароны і экалогіі Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Вячаслаў Старкоў, паведаміла БелТА. 


«Спецыяльнае вучэнне АДКБ „Бар’ер“ пройдзе ў наступным годзе на тэрыторыі Беларусі, дзе будзе прадоўжана практыка сумеснага выканання задач па ліквідацыі біялагічных пагроз у інтарэсах Калектыўных міратворчых сіл АДКБ», — праінфармаваў Вячаслаў Старкоў. 

Спецыяльнае вучэнне «Бар’ер-2025» прайшло на тэрыторыі Таджыкістана на палігоне Фахрабад. У ім прымала ўдзел падраздзяленне восьмы брыгады РХБ абароны ВС. «Асаблівасцю было тое, што спецыялісты войскаў РХБ абароны сумесна са спецыялістамі медыцынскай службы практычна выконвалі Сумесныя задачы па ліквідацыі біялагічных пагроз. Яны праводзілі спецыяльную апрацоўку і ліквідавалі ачагі біялагічнага заражэння», — дадаў ён.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю