Top.Mail.Ru

Спецыяльны прыз Прэзiдэнта Беларусi прысуджаны народнаму артысту Расii Дзмiтрыю Пяўцову

Ён атрымау яго падчас адкрыцця XXXI Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад» у Палацы Рэспублікі.



Гледачам і кінамайстрам было адрасавана віншаванне Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, якое агучыла намеснік прэм’ер-міністра нашай краіны Наталля Пяткевіч. У iм была выказана ўпэўненасць, што сёлетняе мерапрыемства прадоўжыць свае найлепшыя традыцыі, дазволіць пазнаёміцца са значнымі кінапрэм’ерамі гэтага года і чарговы раз кране душу прыхільнікаў. 

Адна з традыцый, якая склалася за гады правядзення фестываляў, — уручэнне спецыяльнага прыза Прэзідэнта Беларусі «За захаванне і развіццё традыцый духоўнасці ў кінамастацтвае». Заўсёды паказальна і нават сімвалічна, хто з вядомых асоб кіно яго атрымае, — гэта ў пэўным сэнсе сведчыць пра вобраз духоўнасці, на які арыентуюць людзей. Сёлета спецыяльны прыз прысуджаны народнаму артысту Расіі Дзмітрыю Пяўцову. Атрымліваючы яго з рук віцэ-прэм’ера урада Беларусі, ён адрапартаваў: «Служу беларуска-расійскаму мастацтву». I перадаў прывітанне ад славутага тэатра «Ленкам» — выканаўшы твор з легендарнага спектакля «Юнона і Авось», якому 45 гадоў: «Ты мяня никогда не забудзеш, ты меня никогда не увидишь...» У яго выкананнi прагучала і яшчэ адна сімвалічная песня з даўняга кіно — Ігара Карнелюка «Горад, якога няма». Гледачы ацанілі, а таксама мелі магчымасць пад прыгожую музыку разважаць пра тое, у чым сапраўдная місія творчай асобы ў гэтым свеце. 

Кінематаграфічных шэдэўраў творцам, а гледачам — яркіх эмоцый, незабыўных уражанняў і радасці на кінапаказах пажадала Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталля Качанава. Гэта прагучала вельмі актуальна, асабліва калі прадставілі вялікую праграму Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад», які сёлета стаў яшчэ больш маштабным: восем конкурсных праграм. Яны дэманструюць розныя віды, формы і кірункі кіно: ігравое, неігравое, анімацыю, фільмы для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі «Лістападзік», конкурс маладых, нацыянальных кінашкол і асобна — беларускіх фільмаў. Цяпер дадаўся конкурс кароткаметражных фільмаў — паводле прапаноў Беларускага саюза кінематаграфістаў і прафесійнай грамадскасці.

Ларыса ЦІМОШЫК


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю