Top.Mail.Ru

Спрашчэнне рэгістрацыі зямельных участкаў

У Дзяржкаммаёмасці растлумачылі нюансы.


Як паведамлялася, 14 ліпеня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 273, накіраваны на спрашчэнне працэдур рэгістрацыі зямельных участкаў. Указам да 1 студзеня 2028 года ўстанаўліваецца спрошчаны парадак афармлення грамадзянамі правазасведчвальных дакументаў на зямельныя ўчасткі без распрацоўкі праектаў іх адвядзення. Аб тым, як цяпер працуюць працэдуры рэгістрацыі зямельных участкаў, расказалі ў Дзяржаўным камітэце па маёмасці.

Дакументы, дзяржпошліна і іншыя нюансы

У Дзяржкаммаёмасці падкрэслілі, што, згодна з новым парадкам афармлення дакументаў, выключана стадыя «распрацоўка праекта адвядзення зямельнага ўчастка». Пры гэтым у адносінах да ўпаўнаважаных асоб па кіраванні агульнай маёмасцю сумеснага домаўладання ў жылых дамах, а таксама арганізацый, якія ажыццяўляюць улік, разлік і налічэнне платы за ЖКП і платы за карыстанне жылымі памяшканнямі і арганізацый водаправодна-каналізацыйнай гаспадаркі, пералік дакументаў не змяніўся.

Акрамя таго, да 1 студзеня 2028 года пры афармленні ўпаўнаважанымі асобамі правазасведчвальных дакументаў на зямельныя ўчасткі, на якіх размешчаны эксплуатуемыя шматкватэрныя жылыя дамы, выплата дзяржаўнай пошліны за выдачу дакументаў, якія сведчаць пра права, не патрабуецца.

У выпадку, калі на ўчастку ўжо ёсць пабудовы, то спачатку вырашаецца пытанне з зямельным участкам, а потым ужо з пабудовай. Пры вырашэнні пытанняў самавольнага будаўніцтва лёс зямельнага ўчастка вырашаецца з улікам вызначэння лёсу самавольнай пабудовы.

Дарэчы, пра самавольнасць. У выпадках самавольнага заняцця тэрыторый абноўленая схема таксама працуе. Ёсць сукупнасць умоў, пры выкананні якой магчыма афармленне самавольна занятых зямельных участкаў. Асноўнымі з іх з’яўляюцца адсутнасць істотных парушэнняў горадабудаўнічых і будаўнічых норм і правілаў, унясенне платы за права легалізацыі ўчастка ў памеры яго кадастравага кошту. Таксама адносна аб’екта самавольнага будаўніцтва і (або) зямельнага ўчастка не павінна быць на разглядзе ў судзе спрэчкі, нявыкананых судовых пастаноў. Такім чынам грамадзяне, якія самавольна занялі зямлю, могуць легалізаваць гэтыя факты шляхам захавання прадугледжанай сукупнасці ўмоў, без выплаты штрафу.

65e6d1d9-58f6-405d-b789-4ad2c1a3cd88.jpg

Як падаць заяву

Зацікаўленыя ў афармленні правазасведчвальных дакументаў на зямельны ўчастак або ў прадастаўленні зямельнага ўчастка павінны з адпаведнай заявай звярнуцца ў мясцовы выканаўчы камітэт. Пры афармленні дакументаў на ўчасткі для мэт, вызначаных указам № 273, тэрмін разгляду заявы складае пяць рабочых дзён. Уся інфармацыя аб пераліку дакументаў і ўзоры заяў ёсць у мясцовых выканкамах.

«Любая заява аб выдзяленні зямельнага ўчастка разглядаецца адпаведным мясцовым выканаўчым камітэтам, які з улікам сваёй кампетэнцыі і дзеючых норм заканадаўства, а таксама ўстаноўленых патрабаванняў і рэгламентаў, вызначае магчымасць прадастаўлення зямельнага ўчастка для запрошанай мэты.

Рашэнне аб адмове ў прадастаўленні зямельнага ўчастка прымаецца з указаннем адпаведных заканадаўству падстаў адмовы», — растлумачылі ў камітэце. Дарэчы, у выпадку адмовы яго можна абскардзіць.

Пералік умоў, неабходных пры афармленні зямельных участкаў пад шматкватэрныя дамы, вызначаны ўказам № 76. Напрыклад, пры звароце з заявай аб выдзяленні зямельнага ўчастка для будаўніцтва і абслугоўвання эксплуатуемага шматкватэрнага жылога дома неабходна прадастаўленне выпіскі з рашэння мясцовага выканаўчага і распарадчага органа аб назначэнні ўпаўнаважанай асобы. Афармленне такіх дакументаў павінна быць завершана да 1 студзеня 2028 года.

Таксама калі працэс афармлення правазасведчвальных дакументаў пачаты па старых правілах і яго завяршэнне будзе ажыццяўляцца пасля ўступлення ў сілу ўказа " 273, то прымяненне спрошчанага парадку магчыма.

«Па сваёй сутнасці ўказ № 273 не ўстанаўлівае новы парадак, а толькі спрашчае існуючы. Прапанаваныя падыходы заключаюцца ў выключэнні распрацоўкі праекта адвядзення зямельнага ўчастка з працэдуры адабрання і прадастаўлення зямельных участкаў грамадзянам. Сёння алгарытм дзеянняў усім зразумелы, а пытанні, якія ўзнікаюць, могуць вырашацца пры разглядзе заяў грамадзян непасрэдна мясцовымі выканаўчымі камітэтамі», — заключылі ў Дзяржкаммаёмасці.

Паводле матэрыялаў БелТА.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю