Top.Mail.Ru
192

Справа намесніка начальніка БЧ аб карупцыі накіраваная ў суд

Генеральная пракуратура накіравала ў суд крымінальную справу ў дачыненні да намесніка начальніка ГА «Беларуская чыгунка» — ён абвінавачваецца ў атрыманні хабару ад кіраўніка камерцыйнай арганізацыі, паведамляе БелТА са спасылкай на ўпраўленне ўзаемадзеяння са СМІ нагляднага ведамства.

Па матэрыялах справы, службовая асоба Беларускай чыгункі атрымала ў якасці хабару сертыфікаты на набыццё бытавой тэхнікі ў суме Br5, 5 тыс.за аказанне садзейнічання ў правядзенні тэхнічных выпрабаванняў і конкурсных працэдур пры закупцы рэек, а таксама за забеспячэнне своечасовай аплаты тавараў.

Паколькі пасада абвінавачанага ўваходзіць у кадравы рэестр Савета Міністраў, яго дзеянні кваліфікаваныя як атрыманне хабару асобай, якая займае адказнае становішча.

Крымінальная справа знаходзілася ў вытворчасці Галоўнага ўпраўлення па расследаванні злачынстваў у сферы арганізаванай злачыннасці і карупцыі цэнтральнага апарата Следчага камітэта.

Пасля вывучэння матэрыялаў справы ў Генпракуратуры прыйшлі да высновы аб абгрунтаванасці абвінавачвання, поўным і аб’ектыўным даследаванні доказаў, пагадзіліся з кваліфікацыяй зробленага.

Раней ужытую да абвінавачанага меру стрымання ў выглядзе заключэння пад варту намеснік генеральнага пракурора пакінуў без змены.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю