Top.Mail.Ru

Спякота і мінімум ападкаў паскораць тэмпы ўборкі ўраджаю — Белгідрамет

Спякота і мінімум ападкаў паскораць тэмпы ўборкі ўраджаю ў Беларусі. Аб гэтым паведамляе БелТА.


«Аграметэаралагічныя ўмовы на тэрыторыі краіны палепшыліся. Павышэнне тэмпературы і скарачэнне ападкаў спрыяльныя для прасыхання збожжа і паспявання хлябоў на палях, дзе збожжавыя культуры яшчэ не дасягнулі поўнай спеласці. Паводле апошніх звестак назіранняў, мяжа паспявання збожжа да поўнай спеласці ў азімых збожжавых культур, яравога ячменю і аўса прасоўваецца ў паўночна-ўсходні рэгіён Беларусі, праводзіцца ўборка», — расказалі ў Белгідрамеце. 

Паводле прагнозаў, у канцы ліпеня і ў першыя дні жніўня на большай тэрыторыі краіны чакаецца спякотнае надвор’е, а дажджы будуць мець кароткачасовы характар, што дасць магчымасць павялічыць тэмпы ўборачных работ.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю