Top.Mail.Ru

Спякота і навальніцы: у МУС падзяліліся рэкамендацыямі ў такое надвор’е для кіроўцаў і пешаходаў

Паводле інфармацыі Белгідрамета, заўтра па краіне чакаюцца навальніцы, у асобных раёнах максімальная тэмпература паветра дасягне +30 °С. У сувязі з гэтым у МУС падзяліліся рэкамендацыямі для кіроўцаў і пешаходаў, піша SB.by.


У спякоту неабходна піць шмат вады, увесь час кантраляваць сваё самаадчуванне. Пры першых прыкметах нядужання ці дрымотнасці кіроўцам варта спыніцца ў цені, адпачыць, памыцца прахалоднай вадой. Людзям з хранічнымі захворваннямі лепш зусім адмовіцца ад паездак. Калі такой магчымасці няма, варта ўзяць з сабой неабходныя лекі. Ні ў якім разе не пакідайце дзяцей адных у салоне, нават на непрацяглы час.

У навальніцу не паркуйцеся зблізку дрэў, ліній электраперадачы, слаба замацаваных канструкцый і канструкцый з высокай паруснасцю. Пры выездзе на адкрытыя ўчасткі мясцовасці трымайце руль дзвюма рукамі, будзьце гатовыя да раптоўных бакавых парываў, асабліва пры апярэджанні буйнагабарытнага транспарту. 

Падчас дажджу выконвайце бяспечную хуткасць, павялічце дыстанцыю і бакавы інтэрвал, уключыце блізкае святло фар. Адмоўцеся ад лішніх манеўраў, рэзкіх разгонаў, тармажэнняў і рухаў рулём. Усе, хто знаходзіцца ў транспартным сродку, павінны быць прышпілены рамянямі бяспекі. Дзяцей да 12 гадоў трэба перавозіць у спецыяльных утрымлівальных прыладах. Ва ўмовах залевы не пакідайце аўтамабіль у нізінах з-за небяспекі затаплення.

Пешаходам рэкамендуецца менш знаходзіцца пад прамымі сонечнымі прамянямі. Перад пераходам дарогі варта ўпэўніцца, што ўсе кіроўцы вас заўважылі і паспяваюць спыніцца. Пры пагаршэнні бачнасці пазначце сябе яркім адзеннем, у цёмны час сутак — святлоадбіўнымі элементамі. У непагадзь не карыстайцеся веласіпедамі і сродкамі персанальнай мабільнасці.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю