Top.Mail.Ru

Спякота пачне спадаць у Беларусі з сярэдзіны наступнага тыдня

У Беларусі наступны тыдзень чакаецца са спякотай, дажджамі і навальніцамі, паведамляе БелТА.


«Да сярэдзіны наступнага тыдня нас чакае анамальная спякота і душныя трапічныя ночы. З серады стане крыху лягчэй. Спякота пачнецца спадаць з-за прахалодных паветраных мас з паўночнага захаду. Але прыйдуць дажджы, навальніцы і шквалісты вецер», — расказалі ў «Метэагіде».

У панядзелак на надвор’і адаб’ецца ўплыў антыцыклону, які захавае спякотнае надвор’е. Будзе пераважаць пераменная воблачнасць без істотных ападкаў, пад раніцу месцамі туман. Вецер пераменных напрамкаў, слабы. Уначы чакаецца ад 15 да 20 градусаў, днём — ад 29 да 34 цяпла. Па захадзе і поўдні слупкі тэрмометраў пакажуць плюс 35-38.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю