Top.Mail.Ru

Спякоту і навальніцы прагназуюць сіноптыкі ў Беларусі 22 чэрвеня

Гарачае надвор'е ў Беларусі 22 чэрвеня захаваецца, у асобных раёнах рэспублікі чакаюцца навальніцы. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Прагназуецца пераменная воблачнасць. Ноччу месцамі, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер паўночна-заходні ўмераны, пры навальніцах парывісты.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу складзе плюс 15-20. Удзень чакаецца ад 24 градусаў цяпла. У дзённыя гадзіны месцамі па паўднёвым усходзе максімальная тэмпература паветра дасягне 30 градусаў.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю