Top.Mail.Ru

Спякоты не будзе? Прагноз на тыдзень ад Дзмітрыя Рабава

Падобна на тое, што чэрвень не збіраецца песціць нас спякотай нават напрыканцы. Цыклоны і ў найбліжэйшыя дні не дадуць супакоіцца надвор’ю. Заключны тыдзень чэрвеня чакаецца ўмерана цёплым, але пры гэтым няўстойлівым. Атмасферныя франты па-ранейшаму будуць папаўняць скарбонку чэрвеньскіх ападкаў. Летнія кароткія дажджы будуць суправаджацца навальніцамі і моцным парывістым ветрам. Трэцяя дэкада чэрвеня з чарадой халодных ўварванняў звядзе на нішто ўсе нашы надзеі на доўгачаканы, працяглы, сухі і вельмі цёплы летні перыяд. Пра гэта паведамляе тэлканал АНТ са спасылкай на сіноптыка Дзмітрыя Рабава. 


У пачатку тыдня на надвор’е будзе ўплываць вобласць высокага атмасфернага ціску і атмасферныя франты з захаду Еўропы. У панядзелак днём па захадзе, а ў аўторак у большасці раёнаў дажджы, вялікая верагоднасць навальніц. Вецер заходні, умераны, часам парывісты — да 15-20 метраў за секунду. Вільготнасць паветра да 90 працэнтаў. Ноччу ад +9 да +15°C. Днём у панядзелак ад +17 да +25°C, у аўторак — ад +13°C па паўночным захадзе да + 22°C па паўднёвым захадзе.

У сярэдзіне тыдня метэаўмовы стануць вызначаць атмасферныя франты і вільготныя, няўстойлівыя паветраныя масы. Праходзячы праз Беларусь, яны прынясуць на большую частку тэрыторыі краіны кароткачасовыя дажджы. Вецер заходні, паўночна-заходні, умераны. Вільготнасць да 80 працэнтаў. Ноччу ў сераду ад + 10 да +16°C, у дзённыя гадзіны ад +14°C у Гомелі да + 20°C у Брэсце.

І, папярэдне, у пачатку другой паловы тыдня Беларусь будзе знаходзіцца пад уплывам высокага атмасфернага ціску, істотных дажджоў не прагназуецца. Ноччу і раніцай месцамі туман. Вецер заходні, умераны, пры навальніцах парывісты. Вільготнасць да 90 працэнтаў. Ноччу ад +10 да +15°C. днём у чацвер ад + 18°C па паўночным усходзе да + 25°C па паўднёвым захадзе, у пятніцу-+18...+23°C.

У апошнія выхадныя чэрвеня над Беларуссю захаваецца невялікая няўстойлівасць у атмасферы — пераменная воблачнасць, пройдуць невялікія лакальныя кароткачасовыя дажджы. Вецер заходні, умераны. Ноччу і раніцай туман. Вільготнасць да 80 працэнтаз. Уначы ад +9 да +14°C, у сярэдзіне дня ў суботу ад +17°C па ўсходзе да +25°C па захадзе, у нядзелю — +22...+27°C.

Фота з адкрытых крыніц

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю