У панядзелак па Брэсцкай вобласці чакаецца да плюс 31 градуса. Пра гэта БелТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
«Ноччу чакаецца невялікая воблачнасць, пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай у асобных раёнах — слабы туман. Тэмпература паветра ад плюс шасці градусаў. Вецер — няўстойлівы слабы», — паведамілі ў цэнтры.
Днём вецер будзе паўднёва-ўсходні, паўднёвы ўмераны, месцамі парывісты. Тэмпература паветра днём у многіх раёнах Брэсцкай вобласці дасягне плюс 30-31 градус гарачыні.