Top.Mail.Ru

«Спыняцца нельга». Лукашэнка арыентуе МТРК «Мір» на развіццё і ставіць у прыклад за далікатнасць

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з членамі савета дырэктараў МТРК «Мір» арыентаваў кампанію на далейшае развіццё і паставіў яе ў прыклад для іншых медыя за праўдзівасць і далікатнасць падачы інфармацыі, перадае БелТА.


Аляксандр Лукашэнка расказаў, што ён сам штодзень глядзіць тэлеканал «МІР»: «Скажу шчыра, не бывае таго дня, каб я некалькі разоў не націснуў кнопку і не ўключыў як мінімум навіны. У асноўным тэлевізійны канал гляджу». Прэзідэнт адзначыў, што яму заўсёды цікава даведацца, як справы ў сяброў і братоў у іншых краінах, з якімі некалі жылі ў адной дзяржаве — Савецкім Саюзе.

«Я рады, што такі канал існуе, і беларусы будуць рабіць усё, каб ён развіваўся, — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. — Вядома, трэба развівацца. Па ўсіх напрамках вы нямала стварылі».


Прэзідэнт адзначыў, што шмат у чым работа МТРК «Мір», спосабы падачы інфармацыі могуць служыць прыкладам для іншых СМІ. «Не хапае вось гэтай акуратнай падачы, праўдзівай падачы. Каб нікога не пакрыўдзіць. Далікатнасці часам не хапае нашым каналам. Таму вучыцца ў вас трэба», — сказаў ён.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю