Стаў вядомы расклад матчаў Кубка Мінска па хакеі, які адбудзецца ў жніўні і збярэ чатыры каманды Кантынентальнай хакейнай лігі, паведамілі БелТА у прэс-службе ФХБ
Кубак Мінска па хакеі пад эгідай НАК Беларусі пройдзе з 11 па 17 жніўня на лёдзе «Алімпік-Арэны» і «Чыжоўка-Арэны». Удзел у розыгрышы пацвердзілі мінскае «Дынама», «Адмірал» з Уладзівастока, тальяцінская «Лада» і «Металург» з Магнітагорска. Уладальнік трафея вызначыцца па выніках кругавога турніру.
11 жніўня: «Адмірал» — «Лада» (14.00, «Алімпік-Арэна»);
12 жніўня: «Дынама» — «Лада» (19.00, «Чыжоўка-Арэна»);
13 жніўня: «Дынама» — «Адмірал» (19.00, «Чыжоўка-Арэна»);
14 жніўня: «Лада» — «Металург» (14.00, «Алімпік-Арэна»);
15 жніўня: «Дынама» — «Металург» (19.00, «Чыжоўка-Арэна»);
17 жніўня: «Металург» — «Адмірал» (11.00, «Алімпік-Арэна»).

Як паведамляюць арганізатары Кубка Мінска, у наступным годзе плануецца пашырыць колькасць удзельнікаў, а ў перспектыве — прыцягнуць вядучыя клубы з іншых краін.