Кніжная выстаўка «Стагоддзі сустракаюцца тут» адкрылася ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Яна прымеркавана да Дня бібліятэк, які традыцыйна святкуюць 15 верасня.
Кніжная выстаўка «Стагоддзі сустракаюцца тут» адкрылася ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Яна прымеркавана да Дня бібліятэк, які традыцыйна святкуюць 15 верасня.
У экспазіцыі сабраны розныя выданні, якія усебакова паказваюць развіццё бібліятэк усяго свету.
— Перад вамі больш за 60 дакументаў з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, якія расказваюць не толькі пра найбуйнейшыя бібліятэкі нашай краіны, але і пра бібліятэкі краін СНД, а таксама пра самыя вядомыя бібліятэкі свету. Многія выданні прадстаўляюць сабой высокамастацкія фотаальбомы, што дазваляе убачыць, што бібліятэка — гэта сапраўдныя архітэктурныя аб’екты і помнікі гістарычнай спадчыны, — адзначыла галоўны бібліятэкар сектара арганізацыі кніжных выстаў Святлана Зайко.
Выстава падзелена на некалькі раздзелаў. Паступова можна азнаёміцца са скарбніцамі самых розных бібліятэчных устаноў, даведацца пра нешта новае і цікавае.
Наведаць экспазіцыю можна па 31 снежня ў кальцавой галерэі другога паверха.
Лізавета ГОЛАД, фота аўтара.