Top.Mail.Ru

Стала вядома, калі з’явяцца вынікі ЦТ па дзяржмовах і профільных прадметах

У Рэспубліканскім інстытуце кантролю ведаў расказалі, калі з’явяцца вынікі цэнтралізаванага тэсціравання па дзяржаўных мовах і профільных прадметах, паведамляе БелТА.


Вынікі цэнтралізаванага тэсціравання па профільных прадметах, якое прайшло 2 чэрвеня, у форме СМС-паведамлення стануць вядомы 16 чэрвеня з 15:00 да 20:00. Вынікі ЦТ па рускай і беларускай мовах, якое прайшло 5 чэрвеня, абітурыенты даведаюцца 18 чэрвеня з 15.00 да 20.00.

Копіі бланкаў адказаў з’явяцца ў асабістых кабінетах удзельнікаў ЦЭ/ЦТ на наступны дзень.

У РІКВ нагадалі, што рассыланне цалкам бясплатнае і толькі на той нумар, які быў указаны пры рэгістрацыі на іспыт. Гэта пісьмо заўсёды прыходзіць ад імя rikc.by. У паведамленні будуць толькі прадмет, бал і нумар бланка.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю