Top.Mail.Ru

Сталі вядомы пераможцы Мінскага паўмарафону на дыстанцыі 10 км

На Мінскім паўмарафоне-2026 завяршыўся першы забег спаборніцкай праграмы — на дыстанцыі 10 км, паведаміла БелТА.


Лепшы рэзультат у мужчын паказаў беларус Арцём Барабаншчыкаў, які прабег дзясятку за 30 мінут і 52 секунды. Другім фінішаваў Аляксандр Шусцік, трэцяе месца заняў Сцяпан Панчык.

«Вельмі рады быць першым пераможцам. Я доўга ішоў да гэтага поспеху, бегавую кар’еру пачаў яшчэ ў 2010 годзе. Бег склаўся выдатна, каля Палаца спорту я зрабіў рывок у горку, нарошчваў тэмп да фінішу і ў выніку пайшоў у адрыў. Адна з лепшых гонак у маім жыцці. Прыемна, што атрымалася скласці канкурэнцыю членам нацыянальнай каманды», — адзначыў Барабаншчыкаў.


Залаты медаль сярод жанчын заваявала прызёр нядаўняга чэмпіянату краіны на гэтай дыстанцыі Вераніка Важнік, якая паказала рэзультат 35 мін. 53 сек. Тройку прызёраў дапоўнілі Юлія Савутава і Ірына Сечная.

Усяго на 11-ы Мінскі паўмарафон зарэгістраваліся больш як 30 тыс. аматараў бегу з 40 краін.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю