Top.Mail.Ru
191

Сталі вядомыя вынікі цэнтралізаванага тэсціравання 5 чэрвеня 2025 года

У гэты дзень ЦТ па 4 профільных вучэбных прадметах — фізіцы, хіміі, гісторыі Беларусі і грамадазнаўстве прайшлі 29,2 тысячы абітурыентаў.


Максімальна магчымы вынік (100 балаў) у гэты дзень удалося атрымаць 99 абітурыентам, у тым ліку 35 — па грамадазнаўстве, 46 — па хіміі, 11 — па фізіцы, 7 — па гісторыі Беларусі. Абітурыенты ў цэлым паказалі добрыя вынікі. Сярэдні тэставы бал па грамадазнаўстве — 59,8 бала, па фізіцы — 55,2 бала, па гісторыі Беларусі — 53,8 бала, па хіміі — 48,9 бала. 

Атрымаць інфармацыю аб выніках ЦТ, убачыць скан-копію свайго бланка адказаў, а таксама азнаёміцца з правільнымі адказамі да заданняў экзаменацыйнай (тэставай) работы абітурыенты могуць у асабістым кабінеце на сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў. 

Сертыфікаты ЦТ абітурыенты змогуць атрымаць з 1 ліпеня ў пунктах правядзення, у якіх яны прымалі ўдзел у цэнтралізаваным тэсціраванні.

Алена ВІНАГРАДАВА


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю