Top.Mail.Ru
206

Сталі вядомыя даты выпускных і апошніх званкоў у Мінску

Мерапрыемствы, запланаваныя да заканчэння навучальнага года, абмеркавалі на аператыўнай нарадзе ў Мінгарвыканкаме 12 мая, паведамляе «Минск Новости».



— Урачыстыя лінейкі ва ўстановах адукацыі пройдуць 24 мая ў 10:00. Акрамя таго, у 12:30 навучэнцы ўскладуць кветкі да стэлы «Мінск — горад-герой». А ў 17:00 у «Мінск-Арэне» адбудзецца свята апошняга званка, — адзначыла старшыня камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Марына Ільіна. — Выпускныя вечары пройдуць 13 чэрвеня з 20:00 ва ўстановах адукацыі. Выключэнне — Заводскі раён, дзе сёлета праводзіцца пілотны праект. Пасля ўрачыстага ўручэння атэстатаў выпускнікі збяруцца ў «Чыжоўка-Арэне» для агульнага святкавання. У будучыні гэты вопыт плануецца распаўсюдзіць і на іншыя раёны горада.

Таксама была закранута тэма летняга адпачынку. Сёлета плануецца аздаравіць каля 78 тыс. навучэнцаў. Гэта найбольшы паказчык за апошнія 5 гадоў. Лагеры пачнуць працаваць у асноўнай сваёй масе з 2 чэрвеня. У загарадных лагерах запланаваны 5 змен па 15 дзён, у гарадскіх — 4 змены.

В. Кухараў пацікавіўся падрыхтоўкай да цэнтралізаванага экзамену.

— Цалкам вызначаны прадметы, усе выпускнікі зарэгістраваныя, кожны з іх ведае месца, дзе будуць здаваць экзамен. Правераны ўвесь аўдыторны фонд. У зімовы перыяд праводзілася рэпетыцыя ЦЭ. Яна паказала, што Мінск гатовы да правядзення экзамену ў штатным рэжыме, — адказала М. Ільіна.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю