Top.Mail.Ru

Сталі вядомыя падрабязнасці расследавання крымінальнай справы аб нападзенні на міліцыянера ў Беразіно

Галоўным следчым упраўленнем цэнтральнага апарата Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь устаноўлены абставіны грамадска небяспечных дзеянняў, учыненых 47-гадовым жыхаром Беразіно.


Як вынікае з афіцыйнага паведамлення аддзела інфармацыі і сувязі з грамадскасцю СК, па дадзеных следства, 22 лістапада мінулага года мужчына, спрабуючы пазбегнуць адміністрацыйнай адказнасці, нанёс супрацоўніку міліцыі два ўдары кухонным нажом. Мясцовы жыхар мэтанакіравана прыхапіў яго з сабой перад тым, як выйсці з дому, і схаваў у кішэню.

Напярэдадні здарэння фігурант пакінуў на ганку будынка Бярэзінскага РАУС абразлівае «пасланне», адрасаванае супрацоўнікам праваахоўных органаў. Устанавіўшы асобу правапарушальніка, для яго дастаўлення ў аддзел унутраных спраў быў накіраваны нарад міліцыі. Процідзейнічаючы затрыманню, мужчына праявіў крайнюю агрэсію і раптоўна напаў на супрацоўніка міліцыі з нажом, пасля чаго ўцёк і схаваўся ў лясным масіве.

Пацярпелы міліцыянер аператыўна дастаўлены ў бальніцу, дзе яму ў далейшым спатрэбілася працяглае лячэнне.

Падчас маштабнай пошукавай аперацыі, у якой былі задзейнічаны супрацоўнікі міліцыі пры сілавой падтрымцы спецпадраздзяленняў, мужчына быў знойдзены ўжо на наступны дзень. Пры затрыманні ён зноў аказаў жорсткае супраціўленне і паспрабаваў зрабіць напад з нажом на праваахоўнікаў. У сувязі з непасрэднай пагрозай жыццю і здароўю супрацоўнікаў, у дачыненні да яго была прыменена агнястрэльная зброя.

У рамках папярэдняга расследавання ўстаноўлена, што жыхар Беразіно на працягу доўгага часу на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы размяшчаў матэрыялы экстрэмісцкага характару, тым самым падрываючы аўтарытэт дзяржаўнай улады і дыскрэдытуючы супрацоўнікаў праваахоўных органаў.

Таксама вядома, што на працягу апошніх 20 гадоў мужчына нідзе афіцыйна не не працаваў, толькі атрымліваў дапамогу ад дзяржавы па доглядзе за сваяком.

Следчыя правялі ўсё неабходнае расследаванне, на падставе якога ўсім дзеянням жыхара Беразіно дадзена прававая ацэнка ў рамках крымінальнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь. Да яго прыменена мера стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту. 

Кропку ў гэтай крымінальнай справе паставіць Мінскі абласны суд.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю