Беларусь — у топе
На навагоднія святы расіяне часцей за ўсё набываюць білеты ў Беларусь, Казахстан і Турцыю, расказалі інтэрнет-выданню «Газета.ru» у прэс-службе сэрвісу падарожжаў «Туту». Самымі папулярнымі напрамкамі для падарожжаў па Расіі сталі Масква і Санкт-Пецярбург.
«Для паездак за мяжу на Новы год расіяне часцей за ўсё выбіраюць Рэспубліку Беларусь — на гэтую краіну прыпадае 47% набытых білетаў на аўтобусы, цягнікі і самалёты. Казахстану аддалі перавагу 7% карыстальнікаў сэрвісу, Турцыі — 6%, Аб’яднаным Арабскім Эміратам — 5%, Арменіі — 3%», — паведаміляецца на сайце сэрвісу.