Сталі вядомыя вынікі цэнтралізаванага тэсціравання ад 26 і 29 мая. Пра гэта паведамляе БелТА.
«Сёння сталі вядомыя вынікі першых двух дзён правядзення цэнтралізаванага тэсціравання ад 26 і 29 мая, якія былі сумешчаны з днямі правядзення цэнтралізаванага экзамену. 26 мая ў цэнтралізаваным тэсціраванні па профільных вучэбных прадметах прынялі ўдзел 8 тыс. выпускнікоў сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў і выпускнікоў мінулых гадоў. 29 мая ў цэнтралізаваным тэсціраванні па рускай і беларускай мовах прынялі ўдзел 11,8 тыс. абітурыентаў таксама з ліку выпускнікоў сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў і выпускнікоў мінулых гадоў, у тым ліку 10,1 тыс. — па рускай мове, 1,7 тыс. — па беларускай мове», — расказалі ў прэс-службе.
Максімальна магчымы вынік 100 балаў па дзяржаўных мовах удалося атрымаць 58 абітурыентам, у тым ліку 46 — па рускай мове, 12-па беларускай мове. «Максімальна магчымы вынік 100 балаў па профільных вучэбных прадметах атрымалі 100 абітурыентаў, у тым ліку 57 — па замежнай мове, 16 — па матэматыцы. Сярэдні тэставы бал па рускай мове склаў 47,8 бала, па беларускай мове — 48,9 бала, па гісторыі Беларусі — 49,3 бала, па грамадазнаўстве — 56,1 бала», — праінфармавалі ў ведамстве.
Абітурыенты, якія не змаглі прыняць удзел у ЦТ у асноўныя тэрміны, змогуць прайсці яго ў рэзервовыя дні. У гэтым годзе рэзервовымі вызначаны 19, 21 і 23 чэрвеня.
Атрымаць інфармацыю аб выніках ЦТ, убачыць скан-копіі сваіх работ, а таксама азнаёміцца з вернымі адказамі да заданняў экзаменацыйнай (тэставай) работы абітурыенты могуць у асабістым кабінеце на сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў.