16 чэрвеня, сталі вядомыя вынікі цэнтралізаванага тэсціравання, якое прайшло 2 чэрвеня, паведамляе SB. by.
2 чэрвеня ў цэнтралізаваным тэсціраванні па 10 профільных вучэбных прадметах (матэматыцы, біялогіі, замежных мовах, геаграфіі, сусветнай гісторыі (найноўшы час) і гісторыі Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі) прыняло ўдзел 30,9 тысячы абітурыентаў.
Максімальна магчымы вынік у гэты дзень удалося атрымаць 724 абітурыентам, у тым ліку 181 — па матэматыцы, 509 — па замежных мовах.
Абітурыенты паказалі добрыя вынікі. Сярэдні тэставы бал па біялогіі — 56,4 бала, па замежнай мове — 51,2 бала, па матэматыцы — 42,6 бала, па геаграфіі — 68,7 бала, па сусветнай гісторыі (найноўшы час) — 57,8 бала.
Атрымаць інфармацыю аб выніках ЦТ, убачыць скан-копію свайго бланка адказаў, а таксама азнаёміцца з вернымі адказамі да заданняў экзаменацыйнай (тэставай) работы абітурыенты могуць у асабістым кабінеце на сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў.
Сертыфікаты ЦТ абітурыенты змогуць атрымаць з 1 ліпеня ў пунктах правядзення, у якіх яны прымалі ўдзел у цэнтралізаваным тэсціраванні.