Top.Mail.Ru

Сталічнае «Дынама» бярэ верх над брэсцкімі аднаклубнікамі, але лідзіруе ў чэмпіянаце «МЛ Віцебск»

У заключным матчы сёмага тура футбольнага чэмпіянату краіны ў вышэйшай лізе мінскае «Дынама» на выездзе зламала супраціўленне брэсцкіх аднаклубнікаў — 2:1.


Каманда з горада над Бугам падышла да паядынку з чатырохматчавай бяспройгрышнай серыяй (тры перамогі, адна нічыя) і, зразумела, вельмі хацела яе прадоўжыць. Аднак выйграла сталічная дружына, якая аказалася найлепшай у завяршальнай фазе атак.

Усе мячы былі забітыя ў другім тайме. У гасцей галявы дубль аформіў Арцём Сакалоўскі, а гаспадары поля адказалі дакладным ударам Уладзіслава Ложкіна.

Мінскае «Дынама» не саступае гэтаму саперніку ў вышэйшай лізе на працягу 11 сустрэч запар (восем разоў перамаглі, тры згулялі ў нічыю).

Вынікі ўсіх сустрэч тура, якія адбыліся 8–10 мая: «Баранавічы» — «Арсенал» (Дзяржынск) — 1:1, «Гомель» — «Іслач» (Мінскі раён) — 2:0, «Славія» (Мазыр) — «Мінск» — 1:2, «Белшына» (Бабруйск) — «Віцебск» —1:0, «Тарпеда-БелАЗ» (Жодзіна) — «Нёман» (Гродна) — 1:0, «Нафтан» (Наваполацк) — БАТЭ (Барысаў) — 0:0, «МЛ Віцебск» — «Днепр» (Магілёў) — 5:1, «Дынама» (Брэст) — «Дынама» (Мінск) — 1:0.

Табліцу футбольнага чэмпіянату Беларусі ўзначальвае «МЛ Віцебск», які мае 17 ачкоў. Далей ідуць мінскае «Дынама» (16), «Гомель» (14), «Нёман» (14), «Мінск» (13), «Арсенал» (11), брэсцкае «Дынама» (10), «Тарпеда-БелАЗ» (9),

«Іслач» (9), «Віцебск», 9 (9) «Белшына» (6), БАТЭ (5), «Нафтан» (3) і «Баранавічы» (2).

У спісе бамбардзіраў лідзіруе форвард «Гомеля» Цімафей Сіманенка, які вызначыўся ў бягучым першынстве пяць разоў. Другое месца дзеляць Марк Мокін («Арсенал») і Карэн Варданян (мінскае «Дынама»), якія забілі па чатыры мячы.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю