Top.Mail.Ru
137

Сталічнае «Тарпеда» выйграла фінал «Залатой шайбы» ў старэйшай групе

У сталіцы вызначыліся прызёры фінальнага этапу рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па хакеі «Залатая шайба» на прызы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь сярод дзяцей у старэйшай групе ў дывізіёне «А», паведамляе БелТА.



У дывізіёне «А» выступаюць каманды з гарадоў і раёнаў краіны, дзе ёсць крытыя лядовыя арэны. Турнір у старэйшай узроставай катэгорыі сабраў хлопцаў і дзяўчат 2010-2012 гадоў нараджэння. Да вырашальнага этапу дайшлі восем каманд, па адной з кожнай вобласці Беларусі і дзве з Мінска: «Тарпеда» (Заводскі раён) і «Лакаматыў» (Цэнтральны раён). 

Сталічныя хакеісты ў выніку сустрэліся ў фінале. На групавым этапе юныя тарпедаўцы абыгралі «Шклоўскія крыгі» (10:3), «Маладзечна-Юні» (8:0) і «Юніёр» з Гомельскай вобласці (8: 0). «Лакаматыў» у сваім квартэце быў мацнейшы за зборную Віцебшчыны (8:0), кобрынскі «Атлант» (9:1) і гродзенскіх «Ястрабаў» (4:2). Перамогу ў матчы за першае месца з лікам 4: 0 атрымала «Тарпеда».

Бронзавыя медалі заваявалі «Ястрабы», якія адолелі рабят са Шклова (8:0). У гульні за пятую пазіцыю «Атлант» разграміў «Маладзечна-Юні» (10:2), а ў паядынку за сёмы радок «Юніёр» справіўся са зборнай Віцебскай вобласці (6:2). Фінальны турнір у малодшай групе дывізіёна «А» (2013—2015 гг. н.) пройдзе на «Чыжоўка-Арэне» з 13 па 15 сакавіка.

Арганізатарамі рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па хакеі «Залатая шайба» на прызы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з’яўляюцца Міністэрства спорту, Міністэрства адукацыі, Федэрацыя хакея Беларусі, Прэзідэнцкі спартыўны клуб і Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю