Мінская міліцыя абвергла інфармацыю, якая з’явілася ў сетцы, аб затрыманні асоб на месцы падзення беспілотніка. Пра гэта паведамляе БелТА.
«У інтэрнэце распаўсюджваецца фэйкавая інфармацыя аб затрыманні супрацоўнікамі АМАП жыхароў Мінска на месцы падзення беспілотніка ў двары на вул. Матусевіча. Інфармуем: абстаноўка ў Мінску застаецца спакойнай і кантраляванай. Супрацоўнікамі міліцыі праводзяцца аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы для ўстанаўлення асоб, якія распаўсюджваюць недакладную інфармацыю», — расказалі ў ГУУС.
Таксама праваахоўнікі папярэджваюць, што за распаўсюд заведама ілжывай інфармацыі прадугледжаная крымінальная адказнасць.