Top.Mail.Ru

«Сталічныя» абышлі «Алёнку»: беларусы выбралі самыя любімыя цукеркі

Доля беларускіх кандытарскіх вырабаў працягвае расці. Паводле звестак МАРГ, у першым квартале 2026 года яна дасягнула 70,5%. Шмат у чым гэтаму спрыяюць перавагі саміх пакупнікоў. Паведаміла «Мінская праўда».

Каб даведацца, якія ласункі карыстаюцца найбольшай папулярнасцю, МАРГ правёў апытанне ў сваім Telegram-канале.

Якія цукеркі любяць беларусы

У галасаванні прынялі ўдзел больш за 1700 чалавек. Удзельнікам прапанавалі выбраць любімыя цукеркі з ліку самых папулярных беларускіх брэндаў.

Лідарам рэйтынгу сталі цукеркі «Сталічныя» / «Дуэт», якія набралі 34% галасоў.

На другім месцы размясціўся «Грыльяж» з вынікам 31%.

Тройку самых любімых ласункаў замкнула «Алёнка», якая атрымала 26% галасоў.

Хто яшчэ трапіў у рэйтынг

Далей перавагі беларусаў размеркаваліся наступным чынам:

«Аэрафлоцкія» — 25%;
«Птушынае малако — 16%;
«Рамонак» і «Чаромушкі» — 9%;
катэгорыя «іншыя» — 7%;
«Кузнечык» — 6%.

Беларуская кандытарка ўмацоўвае пазіцыі

Як адзначаюць у МАРГ, айчынная прадукцыя працягвае павялічваць сваю прысутнасць на рынку. Рост долі беларускіх ласункаў звязаны не толькі з пашырэннем асартыменту, але і з устойлівым попытам пакупнікоў на знаёмыя з дзяцінства смакі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю