Намеснік начальніка аддзела па грамадзянстве і міграцыі Савецкага РУУС Мінска Вадзім Смолік правёў прафілактычную сустрэчу з замежнымі студэнтамі Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.
Афіцэр пачаў размову з базавых пытанняў, якія хвалююць кожнага замежнага студэнта. Нагадаў асноўныя правы і абавязкі замежных грамадзян на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, а таксама парадак афармлення неабходных дакументаў для легальнага знаходжання і навучання.
«Наша задача — дапамагчы разабрацца замежным студэнтам з дзеючым заканадаўствам краіны, — падкрэсліў праваахоўнік. — Многія рэчы, якія здаюцца відавочнымі для мясцовых жыхароў, могуць быць незразумелыя тым, хто толькі прыехаў. Напрыклад, важнасць своечасовай рэгістрацыі па месцы пражывання. Гэта трэба зрабіць на працягу дзесяці сутак».
Вадзім Смолік перасцярог студэнтаў ад незаконных падпрацовак і на рэальных прыкладах расказаў, як аферысты выкарыстоўваюць грамадзян у сваіх схемах. Растлумачыў, якія віды падпрацоўкі дазволены іншаземцам, што навучаюцца ў Беларусі, і якія наступствы прадугледжаны за парушэнне міграцыйнага заканадаўства. Праваахоўнік звярнуў увагу на тое, што незаконная праца можа прывесці да дэпартацыі і забароны на ўезд у краіну. Асаблівую ўвагу ўдзяліў папулярным схемам махлярства, перасцярог ад перадачы асабістых даных і грошай незнаёмцам.
«У цёмны час сутак не забывайце карыстацца святловяртальнымі элементамі — гэта дапаможа стаць прыкметнымі для кіроўцаў пры перасячэнні праезнай часткі. Кіроўцам рэкамендую захоўваць бяспечную дыстанцыю і не парушаць хуткасны рэжым», — адзначыў праваахоўнік.
Сустрэча прайшла ў фармаце адкрытага дыялогу, што дало магчымасць замежным студэнтам атрымаць важную інфармацыю і задаць пытанні, якія іх цікавяць.
Вераніка КАНЮТА.
Фота прэс-службы Савецкага РУУС Мінска.