Top.Mail.Ru

Стаміўся ісці і паспрабаваў украсці тры легкавушкі. Мінчанін стаў фігурантам крымінальных спраў

Мінчанін спрабаваў украсці тры іншамаркі, у выніку стаў фігурантам крымінальных спраў. Пра гэта паведамляе БелТА.


Супрацоўнікі крымінальнага вышуку Партызанскага РУУС затрымалі 19-гадовага мінчаніна, які скраў чужую іншамарку і паспрабаваў сагнаць яшчэ дзве.

«Напярэдадні малады чалавек святкаваў дзень нараджэння. Вяртаючыся дадому пасля бара, ён стаміўся ісці і вырашыў скарыстацца чужым транспартным сродкам. Першую машыну завесці не змог. У другую пракраўся, разбіўшы шкло, і завёў яе, злучыўшы правады — як, паводле яго слоў, бачыў у фільмах», — паведамілі ў міліцыі.

Аўтамабіль праехаў некалькі метраў і заглух. Спроба завесці трэцяе аўто таксама аказалася беспаспяховай.

Фігурант затрыманы. Устаноўлена, што ён не мае права кіравання транспартным сродкам. Па дадзеных фактах узбуджаны крымінальныя справы.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю