— Галоўнае новаўвядзенне заключаецца ў тым, што навучанне выведзена з аўдыторый у рэальны цэх. Замест сумных канспектаў і наглядных дапаможнікаў цяпер сучасныя станкі і жывыя вытворчыя задачы. Першую групу навучэнцаў спецыяльнасці «станочнік шырокага профілю» ўжо прынялі пад сваё крыло вопытныя настаўнікі з ліку кваліфікаваных спецыялістаў завода. У бліжэйшы час да вытворчага навучання падключацца студэнты іншых запатрабаваных кірункаў — «аператар станкоў з праграмным кіраваннем (ПК)» і «токар». Такі фармат работы з’яўляецца наглядным прыкладам дуальнай адукацыі, дзе тэорыя непарыўна звязана з практыкай, — адзначыў дырэктар ААТ «АІЗ» Аляксандр Ганчарэнка.
Паводле яго слоў, новая мадэль навучання выгадная ўсім бакам працэсу. Навучэнцы атрымліваюць бясцэнныя навыкі, каледж павышае якасць падрыхтоўкі будучых спецыялістаў, а завод вырашае праблему з маладымі кваліфікаванымі кадрамі.