Top.Mail.Ru

Старажытны інструмент кунхоу папулярны сярод кітайскай моладзі

Кунхоу — адзін з найстаражытных у свеце шчыпковых музычных інструментаў, які займае важнае месца ў старажытнай культуры Кітая. Яшчэ ў эпоху дынастыі Хань павет Чэрчэн (Сіньцзян-Уйгурскі аўтаномны раён, Паўночна-Заходні Кітай) быў адным з цэнтраў зараджэння мастацтва кунхоу. У 1996 годзе ў мясцовым некропалі Джагунлук былі выяўлены тры старажытныя інструменты, дзякуючы чаму Чэрчэн атрымаў назву «радзіма кунхоу», перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

Сёння гэтыя тысячагадовыя гукі зноў гучаць у школах Чэрчэна. Пры падтрымцы правінцыі Хэбэй у рамках праграмы дапамогі Сіньцзяну ў адной са школ павета былі закуплены прафесійныя інструменты, абсталяваны класы і створана паўнацэнная сістэма навучання ігры на кунхоу для падлеткаў.

У 2016 годзе мясцовая настаўніца музыкі Лян Пу прайшла профільную стажыроўку ў Пекіне і стала першым у Чэрчэне прафесійным педагогам па ігры на кунхоу. Пасля ў павеце была адкрыта першая ў Сіньцзяне база для бясплатнага навучання і падрыхтоўкі настаўнікаў кунхоу. У рамках мясцовых праектаў больш за 200 школьнікаў асвоілі асновы ігры на інструменце, што садзейнічае актыўнаму ўкараненню традыцыйнай нацыянальнай музыкі ў маладзёжнае асяроддзе.

Мікалай ЛІТВІНАЎ


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю