Top.Mail.Ru
207

Старшыні СК Канстанціну Бычаку прысвоена спецыяльнае званне генерал-маёра юстыцыі

Канстанціну Бычаку, прызначанаму на пасаду старшыні Следчага камітэта Беларусі, прысвоена спецыяльнае званне генерал-маёра юстыцыі. Адпаведны ўказ № 451 падпісаў 23 снежня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БелТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.


Як паведамлялася, да цяперашняга часу Канстанцін Бычак працаваў начальнікам Следчага ўпраўлення КДБ.

Прэзідэнт, прызначаючы новага кіраўніка Следчага камітэта, арыентаваў яго на прыняцце абдуманых, узважаных рашэнняў: «Галоўнае — акуратна, не спяшаючыся». Тым больш што ў калектыве СК, як і ў любым іншым, ёсць свае асаблівасці, там «не заўсёды прымаюць людзей з боку», заўважыў Аляксандр Лукашэнка. І ў працяг тэмы звярнуў увагу на тое, што Канстанцін Бычак заўсёды быў следчым, ён прафесіянал, зусім не чужы гэтай сферы. «Але малады чалавек, і прызначэнне з боку, — абазначыў магчымыя размовы ў калектыве СК Прэзідэнт. — Але гэта не значыць, што ў Следчым камітэце няма годных людзей. Я нікому не магу вось цяпер прад’явіць прэтэнзіі, хоць уважліва назіраў за вашай работай. Гэта і ёсць ратацыя кадраў. Нічога тут дзіўнага няма. Адзін следчы ідзе генеральным пракурорам (на гэту пасаду прызначаны Дзмітрый Гара, які да цяперашняга часу кіраваў Следчым камітэтам. — Заўв. БелТА). Туды прыходзіць на змену кіраўнік з іншага ведамства, але — следчы».

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю