Top.Mail.Ru

Старшынства ў ЕАЭС пераходзіць да Беларусі

Беларусь з 1 студзеня старшынствуе ў Еўразійскім эканамічным саюзе, паведамляе БелТА.


Беларусь на працягу года будзе старшынстваваць у органах ЕАЭС — у Вышэйшым Еўразійскім эканамічным савеце, Еўразійскім міжурадавым савеце і Савеце Еўразійскай эканамічнай камісіі. У рамках старшынства запланавана правядзенне ў Мінску пасяджэння Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, Еўразійскага эканамічнага форуму, пасяджэння Еўразійскага міжурадавага савета, а таксама шэрага іншых мерапрыемстваў.

Чакаецца, што ў найбліжэйшы час Еўразійская эканамічная камісія распаўсюдзіць зварот Прэзідэнта Беларусі, старшыні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета Аляксандра Лукашэнкі да кіраўнікоў дзяржаў Еўразійскага эканамічнага саюза, у якім будуць названы прыярытэтныя напрамкі старшынства Беларусі ў ЕАЭС.

  • У адпаведнасці з Дагаворам аб ЕАЭС старшынства ў Вышэйшым еўразійскім эканамічным савеце, Еўразійскім міжурадавым савеце і Савеце Еўразійскай эканамічнай камісіі ажыццяўляецца на ратацыйнай аснове ў парадку рускага алфавіту адной дзяржавай-членам на працягу аднаго каляндарнага года без права прадаўжэння.
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю