Top.Mail.Ru

Старшынства ў міждзяржаўным Савеце па прамбяспецы краін СНД перайшло да Беларусі

Старшынства ў міждзяржаўным Савеце па прамысловай бяспецы (МСПБ) краін СНД перайшло да Беларусі. Такое рашэнне было прынята на пасяджэнні МСПБ у Мінску, перадае БелТА.



Старшынёй Савета выбраны начальнік Дэпартамента па наглядзе за бяспечным вядзеннем работ у прамысловасці МНС Беларусі Аляксандр Клабук.




У Мінску 9-10 ліпеня праходзіць 24-е пасяджэнне Міждзяржаўнага савета па прамысловай бяспецы краін СНД з удзелам кіраўнікоў наглядных органаў у галіне прамбяспекі Беларусі, Расіі, Казахстана, Узбекістана, Азербайджана, Кыргызстана, Таджыкістана.





arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю