Вядучы спецыяліст па ідэалагічнай рабоце снаторыя «Баравое» Кіравання справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, старшыня Докшыцкай раённай структуры РГА «Патрыёты Беларусі» Алена Курныш:
— Зварот нацыянальнага лідара Беларусі Аляксандра Лукашэнкі да свайго народа выклікаў вялікую цікавасць з боку маіх калег і паплечнікаў. Ведаю, што тыя, хто не быў заняты на працы падчас тэлетрансляцыі, глядзелі яе. Спяшаліся ўключыць тэлевізары і тыя, хто ўвечары вярнуўся дадому. Уражвае, што Аляксандр Рыгоравіч удзяліў увагу кожнаму «пазлу», з якога складаецца наша краіна і яе знешняе акаленне. Гэта сапраўды аб’ёмная і падрабязная размова са сваім народам аб тым, што турбуе кожнага з нас, на што мы ўскладаем надзеі.
Хочацца выдзеліць некалькі момантаў, якія закранулі асабіста мяне. Жыццё кіпіць не толькі ў сталіцы ці абласных цэнтрах, у глыбінцы мы таксама імкнемся да лепшага. Докшыцкі раён, мая Бягомльшчына — гэта ўязныя вароты ў Віцебскую вобласць з Мінскай. Мы здольны скласці ўражанне на гасцей. У тым ліку прымаючы іх у санаторыях «Баравое» і «Лясное». Значную частку адпачываючых у ёй складаюць расіяне, і яны вельмі паважліва адгукаюцца пра нашага Прэзідэнта, пра чысціню, захаванне спакою і правапарадку, якасць аздараўленчых паслуг, якія ў нас атрымліваюць, нашых тавараў.
У нашым санаторыі будуецца чацвёрты дадатковы корпус з лячэбным блокам, басейнам, СПА-зонай. Плануецца ўвесці яго ў эксплуатацыю ў 2027 годзе. У перспектыве гэта азначае стварэнне каля 60 новых працоўных месцаў і дадатковага ложкавага фонду. Будзе больш гасцей — павялічыцца аб’ём выручкі ад рэалізацыі і экспарту паслуг. Гэта вельмі сугучна з тэзісам Прэзідэнта аб павелічэнні ўдвая выручкі ад турызму.
Яшчэ хочацца выказаць сплідарнасць з думкай Кіраўніка дзяржавы аб перавагах тавараў айчыннай вытворчасці перад экспартнымі. Асабіста я купляю беларускае для ўсёй сям’і — ад мэблі да вопраткі і абутку, тавараў штодзённага попыту і прадуктаў. Падтрымліваючы сваіх вытворцаў, якія выпускаюць прадукцыю з рэальнымі суадносінамі якасці і кошту, мы падтрымліваем эканоміку сваёй краіны.
Лічу, што з вуснаў Прэзідэнта кожны радавы прадстаўнік любой сферы пачуў тое, над чым трэба задумацца, чым трэба натхніцца і працаваць на сваім рабочым месцы, каб лепей жыла ўся Беларусь.
Святлана ЯКАЎЛЕВА