Абстаноўка каля граніц Беларусі застаецца звыкла напружанай. Пра гэта журналістам заявіў старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Канстанцін Моластаў па выніках зацвярджэння кіраўніком дзяржавы рашэнняў на ахову дзяржаўнай граніцы ў 2026 годзе, перадае БелТА.
«На сённяшні дзень абстаноўка вакол нашых граніц застаецца звыкла напружанай. Гэта датычыцца нашых паўночных і заходніх граніц, дзе ідзе пастаяннае нарошчванне ваеннага патэнцыялу сумежнымі дзяржавамі, а таксама, па зразумелых прычынах, паўднёвай граніцы — там, дзе ідуць баявыя дзеянні на тэрыторыі Украіны», — сказаў Канстанцін Моластаў.