Top.Mail.Ru

Старшыня ДПК: Мы планамерна павышаем шчыльнасць аховы дзяржграніцы

Дзяржпагранкамітэт планамерна павышае шчыльнасць аховы дзяржаўнай граніцы. Аб гэтым у эфіры тэлеканала СТБ заявіў старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Канстанцін Моластаў, паведамляе БелТА.


Адказваючы на пытанне аб адкрыцці пагранзастаў на паўднёвым напрамку, Канстанцін Моластаў назваў абстаноўку там «прывычна напружанай». «Планамерна мы павышаем шчыльнасць аховы дзяржаўнай граніцы. У першую чаргу шляхам стварэння новых падраздзяленняў, будаўніцтва новых ваенных гарадкоў, пагранічных застаў на паўднёвым напрамку. Гэта цэлая дзяржаўная праграма, і наша задача — яе выканаць», — сказаў Канстанцін Моластаў.

Паводле яго слоў, у гэтым годзе былі адкрыты ўжо дзве абсалютна новыя пагранічныя заставы. «У гэтым годзе плануецца ўвесці ў строй шэсць новых ваенных гарадкоў, падраздзяленняў, пагранічных застаў. Кожны год, кожны, можа, нават месяц мы ўдасканальваемся. Зыходзячы ў першую чаргу з абстаноўкі, якая складваецца на дзяржаўнай граніцы», — падкрэсліў кіраўнік пагранічнага ведамства.

Канстанцін Моластаў звярнуў увагу, што развіваецца беспілотная авіяцыя і сродкі барацьбы з беспілотнікамі: «Да гэтага мы заўсёды гатовы. Мы развіваем сапёрную справу, мініраванне».

Гаворачы пра абстаноўку на заходніх напрамках, старшыня Дзяржпагранкамітэта адзначыў, што з пагранічнікамі сумежных дзяржаў «нейкія тэхнічныя пытанні, пытанні вырашэння якіх-небудзь пагранічных інцыдэнтаў вырашаюцца».

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю